top of page

Занятак 1. Запіс аўдыя- і відэаінфармацыі.

Правілы работы і бяспечных паводзін у камп’ютарным класе.Аўдыя- і відэафайлы. Праграмныя сродкі запісу і ўзнаўлення. Фарматы аўдыяфайлаў. Фарматы відэафайлаў

Як працаваць ў Audacity і Filmora 6? Што гэта за праграмы?

Я прапаную адразу пазнаёміцца з асновамі работы ў відэа- і аўдыярэдактарах, а на астатніх занятках проста паляпшаць навык работы з гэтымі праграмамі. Не хвалюйцеся, калі не паспееце зрабіць усе заданні - у вас хопіць часу разабрацца з імі на наступных занятках:).

Яшчэ некалькі відэаролікаў па рабоце з рэдактарамі:

Aydacity. Змяняем працягласць аўдыёфайла

Filmora. Змяняем працягласць прагляду фота

Заданне:

1. Даведацца працягласць відэароліка Minsk.mp4
2. З дапамогай праграмы Audacity абрэзаць кампазіцыю Нябёсы Европы.mp3 ў адпаведнасці з працягласцю відэароліка
3. З дапамогай Filmora накласці гук на відэаролік (для выдалення першапачатковага гуку скарыстайцеся інструкцыяй у прэзентацыі)
4. Дадайце субтытры з указаннем вашых прозвішчаў і пераходы
5. Захавайце відэафільм
bottom of page